Сьнегапад скончыўся, аўтобусы позьняцца


Радыё Свабода
Опубликовано в источнике 21 декабря 2009 года
Добавлено на сайт 24 декабря 2009 года


Штурм тралейбуса на прыпынку «Кінатэатар «Кастрычнік»
Штурм тралейбуса
на прыпынку
«Кінатэатар «Кастрычнік»

Сёньня ўранку ў Гомелі звыш паўсотні прыгарадных аўтобусаў і маршрутак выбіліся з графіку. Прычынай таму сталіся дрэнна пачышчаныя ад сьнегу дарогі. На некаторых участках, напрыклад Церахоўка — Усохская Буда, дарогі наагул ня чысьцілі.

Зь цяжкасьцю дабіраліся аўтобусы да канцавых прыпынкаў і ў абласным цэнтры. Людзі пазьніліся на працу, навучэнцы — у школы. Кіроўца аўтобуса № 32, які ідзе ад вакзалу праз мэдгарадок да прыгараднай вёскі Уза, так ацэньвае стан гарадзкіх вуліц пасьля сьнегападу:

«Жудасныя. У мяне канцавы прыпынак маршруту ў вёсцы Уза — я яго бяру з боем, гэты заварот. Проста з боем! Інакш не разьвярнуцца. Кепска! Я працую ўжо тры гадзіны, але ня бачыў яшчэ ніводнай дарожнай машыны».

На прыпынку гарадзкога транспарту «Кінатэатар «Кастрычнік» гараджане ледзь ня штурмам бяруць аўтобусы й тралейбусы. Ня ў кожны можна ўціснуцца нават здаровым мужчынам, ня кажучы пра жанчын і школьнікаў.

Мінулыя двое сутак у Гомелі ішоў сьнег, часам моцны. За суботу й нядзелю ў горадзе выпала 25 сантымэтраў сьнегу. Таўшчыня сьнежнага покрыва складае цяпер у горадзе 33 сантымэтры.

Яшчэ мацнейшыя сьнегапады прайшлі ў Брагінскім раёне, дзе сьнежная коўдра дасягнула 37-сантымэтровай таўшчыні.

Дворнікі змагаюцца са сьнегам на вуліцы Курчатава
Дворнікі змагаюцца са сьнегам
на вуліцы Курчатава
Аўто ў сьнежным палоне
Аўто ў сьнежным палоне
Прывакзальная плошча у Гомелі пасьля сьнегападу
Прывакзальная плошча
у Гомелі пасьля сьнегападу

 позже
«Час пик» отменить невозможно
раньше 
Все включено